Абразок

Як люстэрка, зіхціцца

Роўнядзь водная става,

Лёг туман вокал ніцы,

Ападае на травы.

Яшчэ захад палас

Ў залацістых аблоках,

А ўжо зорка малая

Заміргала звысоку

I адбітак той зоркі

На вадзе крышталістай

Затрымцеў у паўзмроку

Залацінкай іскрыстай.

Плюхне рыбка гулліва

I нырцуе ў глыбіні,

Круг за кругам імкліва

Разбяжыцца і згіне.

Млын-буркун усё крэкча

I пытлюе, як можа.

Мельнік пацеры шэпча

I ссыпае ў мех збожжа.

Уздыхнуўшы глыбока,

Мех ускінуў на спіну

I пакрочыу шырока

Да варот, на сцяжыну.

Прыйшлі з пашы каровы

I рыкаюць ля брамы,

Быкі-збойцы гатовы

Сутыкнуцца ілбамі

Пастух волю даў пузе,

Не пусціў сутыкнуцца.

Чутна: зводдаль у лузе

Хтосьці фае на дудцы.

Вёску змрок ахінае,

Шум расце ў наваколлі,

Сабак збеглася Зфая —

Адзін моцна скуголіць.

Праца спынена ў полі

Мазаліста-цяжкая,

Мужыкі йдуць паволі,

Іх вячэра чакае.

I ваконцы ў хацінах

Засвяціліся скора.

У вадзе ў балацінах

Жабы крумкаюць хорам.

Качар кракнуў бадзёра,

Крык раздаўся ў палёце,

Адазваўся дзесь жораў

На далёкім балоце.

У палосах пшаніцы

Свар вядуць перапёлкі,

 


1 2 3