На змярканнi

Човен ходзіць самапасам.

Спіць смута над берагамі.

Тонь як люстра. Рыбка часам

Роўнядзь выкругліць кругамі.

Навакол лугі, папары,

Лес, кустоўе маладое.

А далей жытоў абшары

Ды блакіт над галавою.

Лашчу вока краявідам,

Што ў аздобе шатаў тоне,

Гляну долу — радасць вьщам,

Края нід адбіўся ў тоні.

Ветрык хвалю гладзіць хоча,

Хваля ціхай ласкай ные.

Драч скрыпщь, вясло свіргоча,

Свішчуць куркі вадзяныя.

Маладзік прарэзаў далі,

Сталі цені блізка віцца,

3-пад вясла ўспаілі хвалі

Срэбраную бліскавіцу.

Глянь наўкол — краса сурочыць,

Казку ўсіюмніўшы старую.

Што ж так боль мне сэрца точыць?

Што ж мой смутак так шчыруе?

Ведзьма чорная палоніць,

Хоць смяюся — цісне хмарна,

Уцякаць хачу — дагоніць,

Мару дзе схавацца — марна.

Рыбкай я хацсў бы ў шале

Плыць, шукаючы закута к,

Каб мяне схавалі хвалі,

Каб мяне пакінуў смутак

Узляцець хацеў бы птахам

Над прыціхлаю зямлёю

I забыць — хай пойдзе прахам —

Гора горкае людское.

Хоць ён, сон магільны скрушны,

Я заснуў бы напрадвесні,

Толькі б чуць, як раўнадушны

Свет мае спявас песні!..