На затапельцаў

Весці сумныя. Навісла

Зноў хмар безліч па-над Віслай.

Каля Вепша часам веснім

Енкі чутны, а не песнь..

Бури а й рэчкі знеслі хвалі

Mo дзе ў вусце, мо і далей,

Аж у Балтыкі бяздоннасць

Ўсю сялянскую маёмасць.

Рвецца нітка дабрабыту

Кожны кут бядой заліты.

У трывозе, цяжкай стоме

Сьн вясковы рукі ломіць.

Запусцела ўсюды глеба —

Ані статку, ані хлеба.

Мужычок, ці зможаш, дружа,

Нораў Віслы, Нарвы здужаць?

Ці ты ў роспачы, ад мукі

Не апусціш часам рукі?

Не, не стане ў рэчкі моцы!

Не змаглі вякі вяскоўца.

Твае плечы падымалі

Гаспадарку ў гэтым краі.

Самы сціплы, ціхі самы,

Век ты наш здабыў плугамі,

Працай выараў крывавай,

Хоць і сам не знаеш нават,

Колькі раз цябе пыхліва

Брат твой старшы ганарлівы

Упікаў работай чорнай.

Ты і крыўду знёс пакорна

I плугі твае, стальвагі,

Поту высахлыя pari

Зноў жыцця здабудуць нітку.

Зноў наладзіш сяк-так жытку.

Ha сухі лес пойдуць шкоды,

Што табе ўчынілі воды.


1 2