Прадвесне

Цяпло разлілося пад подых паўднёвы,

I сонца ўжо доўжыць лрьпрэвы,

Спусціўся на землю дух з неба вясновы,

На поле, на луг і на дрэвы.

Госць першы, жаўрук, нас вітае сягоння,

Чуцён ужо й звон ручаёвы,

Але шчэ пад снегам зямля у палоне,

Шчэ спяць і палі, і дубровы.

I толькі надзея праб'ецца ў зачыне,

Што блізка вясна йдзе шляхамі,

Як тут жа над рэчкай прыбрала вярбіна

Галіны свае катахамі.

От, толькі на сэрцы нейк людзям больш легка,

Што спалі зімы ўжо кайданы,

Але шчэ сягоння вясна, ой, далека,

Шчэ спяць І лясы, І паляны.

I нібы ў адказ, што пустыя надзеі

Слаў подых паўднёвы адзіны,

Нам з поўначы вецер нясе ўжо завеі,

Якія скуюць халадзінай.

Зноў неба хмурное, як покрыў пакутны,

I віхар гуляе ў разгоне,

I дзень за днём плача пануры і смутны,

Вясны шчэ не будзе сягоння.