Песня аратая

Гэй! волікусівы!

Змрок падаўся лесам.

Хай матульку ніву

Кроіць плуг жалезам.

Хай радамі роўна

Пакладуцца скібы,

Лехамі чароўна,

Змераныя нібы.

Ластаўка сягае

У хмызняк, як куля,

Над ракою ўгаі

Кукуе зязюля.

Папялінка-пліска

Мух абрыдлых гоніць,

Жаўранятка нізка

У званочак звоніць.

Дзе прайду папарам,

Следам, як праклёны,

Сестры чорным хмарам,

Цягнуцца вароны.

Кожны навакола

Так вясной шчаслівы,

Запяю вяссла —

Гэй! воліку сівы!

А эямля-матуля

Не радзіць не можа,

Зернсйка прьггуліць

I ўзгадуе збожжа.

Ветрык хмару згоніць —

Ападзе слязша,

Збожжа на загоне

Зелянець павінна.

Будзе рунь густая

Вырастаць ахвоча,

Колас дужы стане —

3 ветрам зашапоча.

Зерне — наша мара,

Усе багацце наша,

Гэй! сівая пара.

Недалёка паша

Колькі стане сілы,

Абары цярпліва

Мой палетак мілы!

Гэй! воліку сівы!