Plus quam perfectum

Я не знаю, колькі праўды

Есць у нашым лёгкім жарце,

Што пачуў зусім нядаўна

У вясковай беднай хаце.

Паутараю без падманаў,

Без прыкрасы тыя словы,

Дзеля формы рыфмаванай

Тут не зменена аснова.

На Літве, на старадаўняй,

У заможнасці, багацці,

Меўшы земляў уладанні,

Спадак ёмісты ад бацькі,

Шчасна пан жыў, як у небе,

Шмат было ў яго падданых,

Плен збіраўся у патрэбе

3 тых палеу пазасяваных!

А ў яго падданай вёсцы

Дажывала век свой баба,

Святы ўсе страчала ў посце,

На здароўе была слаба.

Часта просіць дапамогі,

Кажа баба: «Няма стравы!

Хлеба крьшпсудай убогай,

Будзь, панок, такі ласкавы!»

Пан скупым не быў наогул,

Ды яму абрыдваць стала

Слухаць скаргі бабкі ўбогай,

Бо не раз так выпадала:

Госці піць засядуць каву,

А тут баба, як няшчасце,

Сапсуе дарэшты справу,

Хоць пярун яе хай шасне!

Пану ў добрым раз настроі

Заступ іла зноў дарогу

Баба з просьбаю старою:

«Дай, паночак, дапамогу!»

«От што, баба, не жартую,

Хопіць плачам сэрца грызці!

У кішэнь глядзіш чужую,

А з самой няма карысці.

Сіл бракуе ужо на працу —

Не звярнуць жьщцё са следу.

Каб з жальбой вушам не знацца,

Я харчую дармасда!

Вось дваццатка, і даволі,

Больш не дам табе нічога,

Даў батата, каб ніколі

Не таптала мне парога».

«Ой, паночак, мой саколе!

Што ж рабіць мне, найняшчаснай,

Хіба йсці ў пустое поле

I памерці там заўчасна!

Спарахнелі мужа косці,

Крыж падгніў над ім узняты,

Не жыве мой сын у вёсцы,

Здадзен ён даўно ў салдаты.

Сваякоў няма нікога,

Кожны гоніць ад парога,

Галаву тут дзе прьгхіліш?

Хіба толькі на магіле!

Бабам зёлкі ўсе вядомы,

А таксама словаў чары,

Хворых лечаць сабе дома,

Я ж да гэтага няздара!»


1 2