Што люблю?

Люба каня з табуна асядлаць у стэпе,

Вольна пусціць яму цуглі, прыпасці да грывы,

I, як страла, выпушчаная ўдаль імкліва,

Выскачыць і ляцець!.. хай вецер трэпле

Буркі ўзвеянай крыссе ў шалёнай пагоні-

Кнігаўка спуджаная з кустоў хістаецца над абшарам,

Кроў паскораным рытмам ударыць у скроні,

Сэрца і твар апякуць прамяні як жарам.—

Ляці, ляці,

Крылаты конь,

I засвяці

Надзей агонь!

Як з гор удар

Крутых віроў,

Краіна хмар

Хвалюс кроў.

Конь, як страла,

Праз змрок, праз страх,

Вястун святла,

Ляціць, як птах.

Люба з стрэльбаю на плячы, калі побач чацвераноп

Верны таварыш паляўнічай прыгоды,

Ў лес пусціцца далека без мэты а без дарогі,

Прадзіраючыся праз гушчар, праз паваленыя калоды.

Дзяцел над галавой стукоча, сойка з крыкам вялікім

Пералётвае на яліну, а птушанят мільёны

Граюць мне ў тысячу галасоў у тым канцэрце дзікім,

Сэрца чуе мае гармоніі ўсцешныя тоны.

Лес ім туруе шумам. Паветра хапаюць грудзі

swaЧыстае і лясное з пахам жывіцы,

Пал у грудзях тады прачнуцца збаіцца,

Нават сэрца пра боль пытацца не будзе.

Думкі, вы мяне выносьце

Вольна ў стэпы, на абшары.

Хай прачнуцца, ўспомняць мары

Час мінулай маладосці!