У пагонi за шчасцем

Ў пагоні за мроівам шчасця зямнога

Да мэты нам заўжды далека;

Як розум закрые да мары дарогу,

Імкнемся ў нірвану, да змроку.

Намнога мацнейшы ў нас клопат жыццёвы,

Чым час, летуценнем спавіты!..

Таму вось, таму... непахісны высновы

Аб вечным спакоі нябьпу.

Падумае мудры ля блізкай магілы:

«За марай пайшоў я ў дарогу,

Мне бляскам фалынывым надзея святліла;

На свеце жыве.м мы задоўга».

 

                 * * *

 

Ў пагоні за яркаю зоркай ідэі

Руплівасцю думкі сагрэты.

Тым бляск прыгажэйшы, чым меней надзеі,

Што дойдзе вандроўнік да мэты.

Тады ўсе няўдачы, змаганні, пакуты

Іначацца ў з'явы другія,

Вуаллю вясталкі яны ахінуты,

Цнатлівыя ўжо і святыя.

I мудры падумае так ля магілы:

«3 цудоўным памкненнем трьгеала

Напоўнены сэнсам дзівосаў свет мілы,

Але вось жывём мы замала».