Вясновай парой

Гараць лучы ранняй зоркi,

Свецяць божы служкi,

Блісцяць расой усе прагоркі,

Заспявалі птушкі.

Ціха ў полі, на балоце,

Спяць паўсюды вёскі,

Толькі вецер ў пералёце

Калыша бярозкі.

Ноч не спаўшы за гулянкай

На вяселлі, сваты —

Піліп Окунь з Бычком Янкай —

Валаклісь дахаты.

Буркнуў Піліп, зубы сцяўшы,

У гутарцы з Янам: —

Не прыкрыўшы, не прылгаўшы,

Тай не будзеш панам!

Праўда, кажуць, за тры мілі,

А крыўда у хаце.

Не папаўся, не злавілі,—

Зух ты, пане-браце!

Дурна кажа салавейка,

Брэша, сын сабачы:

«Дай! — дай!» — Песня та капейка!

Лепшы товар драчы:

«Дзяры!.. бяры!..» — Будзеш есці

I мёд піці збанам,

Пры худобе і пры ЧЭСЦІ

Скора станеш панам.

— А вароны што казалі,

Ой там, у граніцы?..

Яны кажуць: «Кралі! кралі!..»

Там на шыбяніцы.

Ой, жаль мне ўеўся у грудзі Па та бе, зорка-Гануся!