На юбiлей ажэшчыхi

Містрыня наша!

Люд увесь з пашанай

Табе злажыў удзячнасці даніну,

Каб лаўр заслугі і хвалы адданай

Вянчаў Цябе вякам для напаміну.

Ты праўды ідэал, красою ўбраны,

Герб працы, дабрыні узор з узораў,

Бальзам збавення кожны з нас на раны

Бярэ і браў з Тваіх руплівых твораў.

Палац, варштат, і гмахі, і паветкі,

Дзе мова польская яшчэ жывая,

Бяруць Твае і каласы, і кветкі,

Твой вольны заклік край наш паўтарае.

Удзячнасцю Табе народ з'яднаны,

Твой вобраз шчырым словам знакаміты,

У горадзе над Свіслаччу сабраны

Вянок з зямляцкіх галасоў прымі Ты.