Дзе ты, мая песня?

Дзе ты, песня-вяснянка,

Што ўначы зіхацела?

3 новай эры заранкай

Ты з грудзей адляцела.

Пустку ў сэрцы не ў сіле

Я запоўніць, нябога,

Ціха там, што ў магіле,

Не хачу я нічога.

Дні змяняюцца днямі,

Зімавеямі леты.

За якімі лясамі,

Песня пудкая, дзе ты?

Прыляці з вандравання,

Хай твой голас абудзіць Удушы хваляваннс,

Адбалелыя грудзі! I дыханнем гарачым

Над жыццёваю скрухай

Іскры мары раздзьмухвай,

Ажывіўшыся плачам!

Хай ахвота загіне...

Летуценням балесна.

А табе ў пагасціне

У душы маёй цесна.

I кахання намеры.

Не вяртайся, няма там

Hi надзеі, ні веры.

Пакасіла зіма там

Жыў багамі сваімі

I не ўмею з гадамі

Бегчы сцежкамі тымі,

Як жыцце загадае.