Не хачу памерцi...

Хтосьці ссек бярозку, проста так, без мэты,

Ідучы з сякерай... Сумная падзея!

Хто падумаць мог бы раніцою гэтай,

Што яна засохне перш чым звечарэе?

Быў алень загнаны ля бяроз зялёных.

Чуў ён, як пагоня больш і больш звярэе:

Трубы паляунічых, брэх сабак шалсных,

I жьщцё закончыў перш чым звечарэе.

Нала мною неба пазмрачнела рана,

Лес дарэшты знішчыу зноў мае надзеі.

Знікла метэорам шчасце нечакана:

Я памерці мушу перш чым звечарэе.

О, яшчэ не час мне трапіць у скляпенне.

Са старымі ўцехі не знайду нідзе я.

Лес мой горкі! Хіба ў гэтым прызначэнне?

Не хачу памерці перш чым звечарэе.

Ёсць яшчэ кахання радасныя святы.

Неба ўхмарках белых нада мной сінее.

Хоць мае усе беды на крыжы распяты,

Не хачу памерці перш чым звечарэе.

Не таю я дужы, не такі стары я,

I хацеў бы працы зведаць больш яшчэ я.

Ёсць і сіла здзейсніць мэты маладыя.

Не хачу памерці перш чым звечарэе.

Я агонь у сэры адчуваю боскі,

У душы, я чую, дзіўны спеў мацнее.

Чуў яго не раз я ў хатах роднай вёскі...

Не хачу памерці перш чым звечарэе.