Пышны малюнак

Пышны выгляд гор Каўказу!

Там на скалах скал фамада.

Воды снежныя каскадам

Хлынуць, рынуць з рыкам дзікім,

Валам пеністым вялікім,

Бліснуць, пырснуць і адразу

Ў пашчы бездані асядуць.

Столькі там святла, прамення

I блакіту ў далях гожых,

Што між дзікіх глыб, камення

Чалавек згубшда можа.

Там з вяршыні зрок сягае

За бясконцаець скалаў стромых,

I здаецца, што не мае

Межаў ззянне вакаёму.

Пада мною — стэп, як мора

Свет за снегам без канца там.

Я адчую, што ў прасторы

Чалавек — малюткі атам.

Бачу горны шчыт, цясніны,

Ды чаму ў край іншы, мілы

Думка мчыцца да хаціны

Той, замшэлай і пахілай?

Там над сцежкаю ігліца,

Bee вецер Немановы,

Што калыша дрэў галовы

I даносіць пах жывіцы.

Там шумяць, шапочуць дрэвы,

Звонка хор спявае пташшы

Там яюясь свае спевы,

Свае спевы, думкі нашы...

Ды чаму няўцешна зроку

Што раскошы той кранецца?

Думкі дзесь лятуць далека...

Ды мацней не б'ецца сэрца!


1 2