На перавозе

Стой, перавозчык! Дай на пароме

Схапіць мне гэга імгненнс!..»

Сонца ўжо устала, першыя промні

Пазалацілі струмені. Бераг усланы, як дыванамі,

Белым пяском... 3 узбярэжжа

3 шумам спадаюць хвал і кругамі —

Плынь іх імчаць у бязмежжа.

Твар перавозчыка пеннай бруёю

Іойдае, круціць і гоніць,

Знікне на момант ён пад вадою,—

Бліснуўшы, хваля заслоніць.

Жаўранкаў хор пераліўны не ціхне.

3 раніцы ўсё тут іначай:

То раптам драч на балоце крыкне,

То кнігаўка дзесь заплача.

Ластаўка чыркне, мільгнуўшы куляй,

Белаю грудкай па хвалі,

Чутна, кукуе бясконца зязюля

Недзе за Нёманам у гаі.

Нёман блакітны! Здасца часамі,

Тут і не ўбачыш нікога.

Толькі бялеюць выспы пяскамі

Толькі затокаў аблога.

Тут сенажаці, жытняс поле,

Абапал дарогі — бярозкі

Квецень зямлі буяе ў ваколлі,

Нідзе ні сядзіб, ні вёскі.

Толькі лясы — дубы ці яліны,

Грушы самотныя ў полі...

Выгляд спрадвечны беднай краіны,

Беднай ды любай міжволі!

Людзі свой край, бывалі чаеіны,

3 болем не раз паюдалі...

Хто сустракаў у рэках чужыны

Чароўнасць нёманскай хвалі?

I калі-небудзь над Тыбрам...

Над Рэйнам, ці на Дунаі

Ніхто не плакаў птахам самотным,

Па родным тужачы краі?

Нічым нікога не папракаю...

Хто будзе ссння ў гуморы?

Калі і скачуць — толькі з адчаю,

Спяваюць — найбольш у горы.

Што мне натоўп з кішэняй набітай?

Схіляць галаву не буду

Я перавагу аддам адкрыта

Беднаму простаму люду.

Бачна, што цемень, скруха, няслава,

Воля — бядзс і хваробс.

Хлеб здабывае веска крывава.

Клопат — у зморцгчках на л обе.

3 градак бядацкіх плену не будзе —

Такая ўжо наша доля,

3 глебы пясчанай хлеб свой здабудзе

Вечная праца і воля.

Прывід галечы ў белай апратцы —

гёга не смерць селяніна.

Ёсць чорны хлеб — еець радасць у хаце,

Інакш і быць не павінна.