Страціўшы веру, бег я дадому

Страціўшы веру, бег я дадому

3 жалем, трывогай у сэрцы.

I выглядала зусім па-другому

Дзень веснавы ў паняверцы.

Хоць мае сэрца скавала болем,

Сціснуга сумам каменным,

Думкі мае над лугам і полем

Свецяцца золкам праменным,

Я да заранкі працягваю рукі -

Да той, што лічыў сваёю,

Каб ажылі ў маім сэрцы гукі

Песні, што стала скалою.