Дзве заранкi

Гляньце, касцёлак стаіць пад ценем

I явараў і бярозкі.

Бег я туды з сардэчным трымценнем —

Да дзеўчыны з гэтай вёскі.

Бег я да любай з верай, шчаслівы,

Бег напрасна праз пал end.

Май упрыгожыў родныя нівы,

А ўдзячнасць ніў — гэга кветкі.

Скрозь на вадзе ў начной прахалодзе

Месяца ззянне срабрыцца.

Першым праменнем зырка на ўсходзе

Ззяе зара-зараніца.

Кінула бляск на дрэвы і ўзгоркі

Срэбрам іскрацца росы.

Гаснуць ад золата усходу зоркі,

Ззяюць блакітам нябёсы.

Ціша навокал...

Спяць у тумане Нёман, і гай, і аблога.

Жаўранкаў хор, урачысты ўранні,

Павольна пльгее да Бога.

Ну а ў хаціне, соннай і цёмнай,

Бачу — другая заранка

І гэта хвіліна была векапомнай —

Воблік дзяўчыны і ранка.

Марна іграюць на Немане хвалі,

Марна квітнеюць лагчыны.

Сэрца мне не яны ўсхвалявалі,

А усмешка любай дзяўчыны.