Лiрнiк вясковы

Ліра, песня мая ты — не табою заняты

Свет, ён з лірай не ў згодзе,

Людзі дбаюць паволі і пра гімн у касцёле,

I пра песню ў гасподзе.

Душы век паразгневаў — ні малітваў, ні спеваў,

Век рэальнасць шануе.

Мазалямі здабьпы даўні спосаб забыты.

Капітал скрозь пануе.

Кожны бледны, стамлёны, а хлеб чэрствы, штодзённы

3 палыну ды з мякіны,

I зацягваюць хмары моўчкі неба абшары,

Быццам змрок дамавіны.

Ціша... Скуль спеву брацца, дзе без хлеба і працы

У натоўпах бязладдзе,

Дзе пра заутра жьгеое думае са слязою.

Грошы! грошы ва ўладзе!

А ў святліцу часінай песня гляне дзяўчынай,

Пойдуць парабкі ў скокі.

Там матыў нам агульны, жаласны, беспрьпульны,

Узляціць пад аблокі.

Песня даўняя наша, дзе ты нудзішся нашча,

Не даешся абразам?

Што ж у хвілю спачынку пры лучыне, камінку

Грамада тужыць разам?