Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

I

ЗАМЕСТ УСТУПУ

«Цікава мне, паніч, што з гэтага настане? —

Вёў мову Грышка, як прылёг быў на паляне,

Дзе адпачыць спыніліся стральцы ў бары.—

Мо не да ладу я кажу, мо ужо стары?

Што змена часу дасць нам, страты ці прыбыткі?

Выходзіць, пане, як у бабкі-варажбіткі.

Спрачацца не хачу, заўвага ж ёсць адна:

Я, не раўнуючы як той кравец з сукна,

Вам легка з кожнага тутэйшага нязломка

Двух выкраю мяшчанаў меры добрай, ёмкай.

А хіба ліха нашу чэлядзь, дабрадзей,

Не гладзіць гэтак, як барсук сваіх дзяцей?

Го! го!., каб злыбеды зубоў не вьшгчаралі,

3 асілкамі-дубамі люд бы раўнавалі.

Вось! — блізка хоць бы ўзяць: паніч, як хорт, худы —

I цьфу! — аж падступае злосць, то ж пан сюды

Прыбыў з прысохлай скурай да пашчэнкаў з места!

А як пашастаем па лесе мы сумесна,

Бог дасць, усцешыце паправаю мяне,

Пакуль пан жыць на лад мястовы не зачне.

Ды, мой панічу праз паўгода быць вам потым,

Нібьпа той камар, што хворы на сухоты»,—

«Не рады шчыраваць, ды мушу».— «3 вышыні

Хай трэснуць перуны, хай высмаляць агні

Хвалёны гэты лад і новыя парадкі!..

Чыгунку будаваць тут хочуць — даастатку,

Ушчэнт павысякаюць Чорныя Ляды,

Збярэцца купай набрыдзь, з'едуцца жыды,

Як ганчакі, абнюхаюць усё зняцсрпла

Да Князя-возера ад Машукоў і Цепры,

Спусцее Паграбішча, пойдзе ўсё на звод,

Іў Муты схоча ліпкі на прыбыткі зброд,

Пакуль не выссуць сокаў бы кляшчы, з зямелькі,

I шчырасць нашу высмее прыблуда нейкі,

Да ніткі абскубуць…

Як рады дасць тады

Жыхар, якога  жывяць Чорныя Ляды,

Калі за венік нават, што цяпер дармовы,

Плаціць павінны грошы!.. А кантракту ўмовы

Калі падпіша?..

Год ад году і канец,

Не толькі знікне звер у нас, але й глушэц.

А прыйдзе час, што и качкі не забіць на свеце,

Што на драздоў і дзятлаў будзем ставіць сеці,


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44