Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

Як сказаў быў, Грышка так

I пляснуў у далоні з роспачы, няйначай.

«Паночку! што я чую?! Што ўсё гэта значыць?

Якая завіруха нават ні была б, А трэба йсці.

Няхай не слухае пан баб!

То ж бабскае, відаць, зрабіла лапатанне,

Што пан не зажадаў ісці на паляванне:

Зашкодзіць! — ляп! няможна! — ляп! Абы мянціць.

Цьфу! — заўтра з паляўнічых дома хто сядзіць?

У дзень куцці паўсюдна ловы ладзяць людзі.

Як заутра пан заб'е, дык цэлы год біць будзе,

Як пудла дасць, пасля і ўлетку, і зімой

Натрапіць... стрэліць... папакруціць галавой!

Шарак, забіты заутра, многае пакажа,—

Як лось, казуля ў іншым часе, столькі ж важыць.

Ну хоць дразда забіць, хоць амялушкі дзве,

На птаства будзе шчасціць і не дзе-нідзе.

Ісці нам конча трэба!» —

«Ат! адно вярзенне!

Стары, а верыш у дурное прырачэнне».—

«Лухта? Паночку!.. Вось жа ў недалёкі час

Базыль з Крывога Логу ў дзень куцці якраз

Ваўка і не забіў. Такі стралец!.. год цэлы

Пасля партач быў з партачоў, а ўсюды смелы.

Сам бачыў, схібіўу дзіка — хоць бы кусток,

Пытаюся: мо хворы?., мо п'яны, браток?

Панурыўся, стаіць ён як дурны, аж шкода,

Мне ў дзень куйці той, кажа, воўк папсуў.

Я згодны. Забіўтады... аж радасна на сэрцы мне!

Клаў звера!.. хоць на крокаў сто і хвасянеш.

Пасыпалася шчасце мне, як з меха зерне.

Сава! — гляджу раз.,, луп!., а падае цяцерка.

Абход удачлівы. Нагледжу свежы след

I ад гадаю месца звера, увесь сакрэт».—

«Ну, досыць!.. Заутра йдзём куды на паляванне?» —

«Ў лазняк».—

«А там ці знойдзем?» — «3-пад зямлі дастанем!»

«А потым?» —

«Хмызам, ад балота і здаля, 3 другога боку.

Госпаду Хрысту хвала!»

На сайте Армянский фольклор вы найдете информацию об армянской культуре, фольклоре, традициях.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44