Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

I раптам нсшта затрашчэла на паляне,

Як быццам чую я каня: то йдзе, то стане...

Ускокваю! шчоўк! шчоўк! курю. Лаўлю гук той,

А сэрца б'ецца, хваляўу грудзях прыбой.

Яшчэ хвіліна — рукі, ногі задрыжэлі:

За крокаў сто мо лось стаяў вялікі вельмі,

Выцягваў храпу звер на незнаемы дух,

Тапырыў вуха і цягнуў паветра ў нюх

Раз! два! з дзвюх руляў пакаціўся гром усюды,

Лось скочыў у чарот маланкай з пералуду —

Ягоны тупат чуецца штораз слабей.

Зноў цішыня, чарот калышацца сабе.

Дзссь грымнуў стрэл, за ім другі адразу ляснуў,

Зноў ціша мёртвая.

Мінула многа часу,

Аж бачу: на паляне рухаецца штось,

Прыгледзеўся: там Грышка, з ім сыны і лось

На санях Звер прыкметна іх сабой абцяжыў.

Курылі люлькі, йшлі радком утрох паважна

* * *

Як я апавядаў пра свой залішні спех,

Смяяўся Грышка, саркастичны быўтой смех,

Спаўняючы закон з бутэлькай паляўнічай,

Сказау: "Ласі не верабейкі?! Так, панічу?"

 

III

ПЕРАДКУЦЦЁЙ

'Куцця, паночку, заутра, трэба ў поле рушыць,

Вялося так спрадвеку*.—

«3 дому йсці не мушу

Мароз вялікі, вецер, дзе ні стань — шарпак,

Псы лапы зраняць».


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44