Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

Няхай паніч падпусціць, цэлячыся потым

У грудзі, ў шыю, над лапатку — як зручней,

Абы папаў, каб марна не ўпусціць надзей!

Ласі тут блізка. Пан, пабач! — то ж след ласевы.

Цішэй! не гаманіць, бо звера спудзіць мова».

Падрыхтаваўся скокнуць і сяджу маўчком...

Мы едзем, едэем!_ Знецярпеўся і цішком

Спытацца вырашыў: «ці скора?» — ў гэту хвілю

Заўважыў, што набок свой голаў

Грышка хіліць I сена кінуў жменьку.

Гоп! — я ў гушчары.

Паехаў Грышка.

Справа — волат-дуб стары,

А злева цягнецца чарот густы, балота.

Ляцеў крумкач паспешлівым і шумным лётам.

Зняменнс Я на дрэва ўспёрся плечуком.

Густы чарот, які быў злева за грудком,

Радзеўтут гэтак, што перада мной паляна

Лягла, і атачаў яе лясок мяшаны.

Я пільна слухаў, пільна ўглядваўся ў чарот,

Вялікі пазначаўся ім абшар балот.

Калі мяцёлкі пташка парушала часам,

Сгаяў як укапаны, сэрца біла часта.

Здавалася ад шамацення шмат разоў

То ж лось надходаіць! — не! — я памыляўся зноў!

Бо шолах той змаўкаў, была наўкола ціша,

Мяцёлкі ветрык ледзьве толькі пакалыша,

Як пташка толькі сядзе, хіліцца гучок,

Сініцы толькі побач і ;енькі галасок

Трывала гэтае чаканне мо з гадзіну,

Заеў быў нуд. I вось шчаслівая хвіліна —

Бег ліс палянай. Цэль хоць ледзь відаць,

Сабе падумаў: стрэлю! Стане там чакаць

Хто тых ласёў няхай іх д'яблы!..

Ліс наўцёкі, Як бы пачуў мяне за вольхаю высокай.

Шчыпаў марозік злёгку і калоў траха,

Зноў думаю: да ліха! рукі грэць жа льга.

Спусціў куркі, засунуў я ў кішэні рукі,

Прысеў на снег, гляджу бяздумна ўдаль з дакукі.

Ахвотна папяроску закурыў пасля.

Ці ж можа дым той даляцець аж да лася?


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44