Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

На санях, на Палессі гэткія адным,

Балотам едзь сабе, па цаліку лясным,

Не шпаркі бег у іх з-за палазоў высокіх,

Затое снег ужо не падапрэ глыбокі,—

Мы рушылі, радком сядзелі учатырох

Хоць моцны, конь ішоў ступою, сані цёг,

Яны, здавалася мне, рухаюцца ледзьве.

Сплыло так манатонна Ь дзве гадзіны недзе.

Прашу я Грышку

«Едзь хутчэй! задаў нуды».—

"Паспех людзям на смех. Што станецца тады?

Ці ж лось прывязаны чакае ў лесе дзесьці?

Пайсці ён можа і далека нас завесці,

А конь прыстане, ўнікнс ўся яго мага,

I працай марнаю прыніжаны слуга!»

Я змоўк і ў гэтыя сумотныя хвіліны

Чытаць пачаў сабе палескія мясціны.

Абшары дзікія, без сцежак і дарог,

Асочнік толькі знаць ды звер палескі мог.

Прыгожы, некрануты край перада мною,

Чарот бязмежны, пушча з сіняй глыбінёю,

Дзе хвой выносістых завершаны стажок,

Як галаву, траха пасерабрыў сняжок,

А побач клён раскошны, дуб стары, гарбаты,

3 разлогаю сукоў магутных, вузлаватых.

Падшыта ўсё густым ляшчыннікам, лазой,

Каб таямніцы ў глыбіні схаваць лясной.

Ціхота... толькі дзятла стук заўзяты, бойкі,

Ці крыкне папялістая ў спалоху сойка,

Ці свіст арэхаўкі, аўсянкі цвірк чуваць,

Ці піск гілёў, што чырванню зімой гараць.

Язда мне здоўжылася, і сказаў быў Грышка:

«Хай папяроскі курыць пан, як часу лішкі.

Сваё як толькі зойме ў лесе месца хтось,

Курыць ні-ні! бо не падыдзе блізка лоск

Нюх добры мае. Я дзе кіну сена жменьку.

Адразу хай паніч саскоквае ціхенька,

Схаваецца за вольхай самаю грубой

I пільна слухае, глядзіць перад сабой —

Да пана проста мае лось прыйсці з чароту.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44