Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

Паляўнічы хоць з яго

Таю, як люлька за тры грошы, і ўсяго.

Ахвота ёсць,— што згэтага? — намер дарэмны!

На носе ў пана акуляры, бачыць дрэнна,

I блудзіць, і гарачы, як страляць, заўжды,

Не ўмее вабіць і знайсці след звера... Ды

Нікога не любіў над пана з паляўнічых,

За шчасце хвілі, як быў з панам, Грышка лічыць.

Ёсць пану памятка Стары і хворы ўжо

Нейк выдаўбаў.

3 каморы дайце мне ражок!..

3 рабіны, проста вырасла яна надзіва,

Сагнулася ў дугу, нібы змяюка, крыва.

Абшыты скурай, высмаленай гладка так,

I голас чысты,

звонкі асягне гушчак.

Пан блудзіць часта ў лесе — гэта ж бо ганебна,

Таму ражок вось пану конча і патрэбны.

Прыгадвай Грышку..

Раю, будзе моц пакуль,

Хай паляванне ганаруе пан паўсюль,

Не тое моднае, што й ног не набівала,

Стралец заб'е зайча, а з'есць вала і мала,

А нашае — па мшарах і дуброве, брат,

Здароўе што змацняе і не чынщь страт.

Не буду спору прыракаць наперад ловам,

Даўно жыды ў арэнду ўсё забраць гатовы.

Як сэрца раптам цяжкай сціснецца тугой,

Яго суцешыць пушчы шум над галавой.

Калі ў шырокім свеце дойме тлум залішне,

Хай паспяшае пан у наш куток зацішны».

Замоўк стары ляснік, жьшдя і веку схіл

Змарыў яго, але здабыў ён трохі сіл

На гутарку. Няхай стары спачне ў дрымоце.

Мы выйшлі зараз жа без шуму і ў нямоце.

Калі вяртаўся я, раі тужлівых дум

Навеялі на сэрца несуцешны сум.

3 вачэй не сходзіў Грышка..

На дарозе Божай Спакойны,—

Эх! хто з маладых быць гэткім зможа!


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44