Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

Змірыцца чалавек з магілай Тут мусіць...

Мне ж з натураю маёй як жыць!

Нялёгка сакалу, пан, курыцаю быць,

Ды трэба!..

Нашы мовы пан ці памятае?

Што ж? — на мае не выйшла?..

Праўда найсвятая

I ў там, што не пускаў на вецер пан слаўца:

Балота асушылі — прыбыло сянца,

I сталася, што родзяць даўнія няўжыткі,

Дык зараз больш і хлеба...

Ды відок той брыдкі

Там, дзе прыроду глумщь прагны чалавек,

Дзе гінуць можа тысячы за грош, дзе здзек,

Бо спрытны ашуканец лупіць скуру з люду,—

Відок дашчэнту той спустошылі прыблуды!..

Пан ехаў праз Кругліцу, дзе ж яе краса?

Як выглядае тая пустка, бачыў сам?

Hi поля там не будзе, ні лугоў, ні пашы —

Адна пустэча толькі, што людзей адстрашыць!

Які раскошны лес спакон вякоў там быў!

Дзе ж ён? Зладзюга Файтэль кішаню набіў.

Пры дубе ўкрадзеным хапаў таго я шэльму,

Такога ляпаса даваў — варочаў бельмы!

Не знае багача над

Файтэля наш люд

Купец ды шчэ фальваркі два трымае тут!

Вось так!.. Сабе падумаў: жыцьмуць як унукі?!

I паўтараю перад смерцяю-. навукі!

Навукі дзецям даць!..

Як збавіча душы,

Чакаў я пана дзень пры дні ў лясной глушы.

Радзь, золатца мае!» —

«За школы трэба дзетак»—

«I я цвярджу: Вінцэсь! прадай валоў улетку

I да мястэчка шлі дзяцей! Свае тут ён:

Ляпей куплю ім, кажа мне, зямлі загон.

Вы чуеце, што мовіць пан?!. Кхэ!-

Моцны Божа!.. Нядобра мне!» —

♦Забыць турбу, Рыгору, можаш!

Паводле волі станецца тваёи, павер,—

Да школы пойдуць дзеці. Добры й той намер —

Ралліцу прыспараць. I роздум Вінцуковы —

Мацней узяцца за зямлю — не памылковы.

На плечы вашыя, на змораных людзей

Цяжар у краі гаспадаркі ўсёй спадзе,

Як марнатравец Файтэль, жывучы ў раскошах,

Усё дашчэнту выссе дзеля дужых грошай.

Мифы, сказки и легенды народов севера на сайте Северное сияние


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44