Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

«Мяне вы разбудзецс заутра на світанку».

I я задумаўся... Стары прыяціч мой!

То, значыць, маю развітацца ўжо з табой.

Чужыя мы зусім паводле роду, стану,

Ды хвілямі ўспамінаў крэўна паяднаны.

Твая сардэчнасць, што з адзнакай прастаты,

Праўдзівая заўсёды, бо не зіх пусты,

Больш вартая ад тых паводжанняў ласкавых,

Якія бачыш у салонах пышнай бавы.

На печы, на палатках, што пад столь аж вунь,

Ляжаў Рыгор, нямоглы, сівы, быццам лунь,

3 вялікай барадою. Зажадаў ён з печы,

Як я ўвайшоў, сказаў, што вельмі недарэчы

Быць там пры мне. Яго занеслі два сыны

На ложак, бо хадзщь стары не мог з вясны...

Я сеў пры ім, руку ўзяў ён маю ў далоні,

Маўчалі мы, мне слёзы падступілі ў лоне.

«Гм! — пан старэе ўжо!.. щ ўводзіць вока ў зман?

То ж лысінка?.. няхай жа схіліць голаў пан,

А як жа!.. Што ж такое?., не пара, так скора!..

А ці ж даўно было, як на руках Рыгора

Пан жвава ножкамі перабіраў, дзіцём

Да стрэльбы ўсё цягнуўся?.. Як бяжьщь жыццё!» —

«Мінуў чацверты крыжык, мой стары, зазначу»,—

«Што кажа пан? Скуль — столькі? Жарты, і няйначай!»

«Мы ж аднагодкі, я і вось Вінцэсь, сын твой».—

«То праўда! так, то праўда!..

Божа моцны мой, Як вырастае ўсё!..

Пятрусь, унук мой, бачу,

Баранаваць ідзе, ўжо о'е драздоў і качак

I хваліцца на ўцеху дзеду пра паход.

То ж блага, пан не мае дзетак!

Знікне род. Адзінае на старасць шчасце ў бобе гэтым,

Лягчэй развітвацца заўсёды з белым светам,

Як пакідаеш нешта... Ўнукі цепляць нас!

Хоць, праўду кажучы, калі б мне Бог шчэ раз

Пражьшь мой век даваў, было б ужо няміла,

Другі стаў свет!..

новости театра


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44