Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

Здзівіўся я, вачам не верачы сваім,

Што наваколле ўжо інакшае зусім.

I ледзьве нават змог пазнаць той край, дзе колісь

Я жыў, які і ўдоўж і ўшыр схадзіў даволі.

Усё, што там было вялікае даўней,

3 вакна вагона стала неяк мізарнець.

Знаёмыя вось веска, млын, ставок і рэчка

Мільгнулі й зніклі, вось і знаны гай, дарэчы.

За ім жа возера, там прыспарае бег

Удалеч леснічоўка, дзе я меу начлег.

Якая ніклая!.. нібы не тая хата,

Пазнаў я дрэва, моху на страсе багата.

Пабежна прамільгнулі студня з жураўлём,

Адрынка, дранкай крытая, радок вуллёў.

Ды што такое?., дзе лясы?.. Ці ж край той самы?

Хіба абшар вось той, пустэльня тая з пнямі

I ёсць Кругліца, дзе быў птушак спеў наўкол?..

Бярозы дзе шумелі, хвоі і асіны?..

А колькі ў гушчары таілася дзічыны!

I ўсё ж яна! Хто вьшішчэнне ў край прынёс?

Пустэча, могільнік!..

Тут свішча паравоз: Да станцыі ўжо мала...

Я пазнаў здалёку

Старую брычку, што мяне чакала збоку.

 

                           * * *

 

Пытаюся я ў дзеда: «Што чуваць у вас?»

У наваколлі знаным мы былі якраз,

Дзе намякнуў на ўплывы поступу шматзначна

Нам гучны паравоза свіст за гаем бачным.

«Батата змен, панарастала маладых,

А век, паночку, сходзіць у людзей старых».—

«Што з лесніком Рыгорам?

Ліст мне надасланы,

Што памірае».— «Акурат сягоння рана

Прыбег унук яго, прасіў, як пан спачне,

Да іх каб выязджаў і як мага раней.

Пытаецца пра пана Грышка безустанку».—


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44