Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

Каб стрэліў — і пайшла раўнюткім шнурам куля.

Даць пудла нельга. Клопат маю ці ж малы

Шукаць?.. Вось тут мае, панічу, пасталы,

У іх не холадна і ўзімку, то ж не ў ботах,

Лацвей на снезе ў лапцях і трымацца потым.

Апратка ё?» —

«Ў мядзведжым футры иду на дзіч».—

«Ха! ха! А снег? 3 яго не выпаўзе паніч!

Што ж даць?.. Лісінае ёсць бацькавае футра,

А чым падпсразацца?» —

"Шалем".—

«Вось дык мудра Дапраўды, з гэтым панам тысяча пацех!

Паніч, як тычка на мяжы, то ж проста смех!

Мы ж едзем на ласёў, яны ж бо не цяляты.

Няхай паніч усё абдумае заўзята,

Драбніца можа загубіць надзею ў нас,

Ласі не верабейкі, паўтару шчэ раз,

Ад сораму згарэць, як уцякуць з-пад носу.

А Божа ж мой! паніч якую стрэльбу носіць!

Цьфу! з руляў нешта сыплецца, пабач, само.

На соек, можа, сдзе пан, на дзятлаў мо?

Дальбог, паніч мне насланнё ліхое! У стрэльбс бруд

Ці ж пэўныя дасі набоі? Бяру я стрэльбу, зрання прынясу сюды

Набітай добра, чыстай,— 1 палюй тады.

Ха! ха! не можа ў паляўніцтве пан кумекаць.

Хвала жыве хай Іоспаду Хрыслу!» —

«Навекі».

* * *

На ўсходзе лсдзьве толькі пачало віднець,

Быў да паслуг ужо стары асочнік мне.

Апратку ўбачьіў Грышка і здзівіўся шчасна:

«Вось, можа, й паляўнічы калі-небудзь з часам

Узорны выйдзе з пана. Едзьма, днее вунь,

Астатні раз на досвггку пяе пявун.

Ласі тут блізка, хутка ім заступім ховы.

Не стрэлі бабы — удача будзе адмысловай».


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44