Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

«Казёл!.. На кудлача збіраешся, няйначай,

лДык стрэльбу добрую вазьмі, а не ламачча,

Бяры ці дубальтоўку вось, ці штуцэр мой,

Што лепш да вока?.. Трэба ж у мясціне той

Мець схоў — палаткі добрыя, Базыль паможа».—

«Не трэ, паночку, не, хай укрывае Божа!

Не умею з панскай стрэльбы, ў клеці ёсць свая,

Папсулі дзеці, дык направіць мусіў я.

Пальне!.— бы ў свечку ясную! бо анікрышку

3 старой знаёмай стрэльбы не спудлуе Грышка.

Не трэ палаткаў гэтаксама, лепш не мець

Турбы, да падлы можа не прыйсці мядзведзь.

Яго злаўлю дзе потым? Ногі ўжо не служаць,

За кудлачом, як пойдзе, дык хадзіць трэ дужа.

Спазнаць праклятага я звера добра змог».—

«На порах! — і няхай цябе бароніць Бог!»

 

                           * * *

 

Назаўтра толькі што прачнуўся пан уранку,

А Грышка з стрэльбаю чакаў ужо на ганку.

«Што скажаш, дзеду?* —

«Есць, паночку, просьба шчэ

Падводу па мядзведзя дай у лес хутчэй!

Ляпей бы параконку, гразкая дарога,

Мядзведзь пудоў на дваццаць будзе, дзякуй Богу».—

«Апавядай, як там?» —

♦Не памыліўся, бач,

Чакаў я ноч, на досвітку прыйшоў кудлач.

Як бавіўся пад хвояй з падлінай у ляпе,

Пад вуха пацягнуў — перажагнаўся лапай».

 

                 X СМЕРЦЬГРЫШКІ

 

Вяртаўся я праз шмат гадоў бадзяння ў свецс —

Хоць раз убачыць родны кут было на мэце,

I праз вакно вагона, праз імклівы дым

Глядзеў удалячынь днём ясным веснавым.

Мае ўсе думкі з дымам і клубамі пары

Плылі вось так чаргою ў родныя абшары!


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44