Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

Так згорблены і сівы, надышоўшы зрана,

Прасіў калішні дворскі паляўнічы ў пана.

«Рыгор, што ты пляцеш тут языком сваім?

На старасць з глузду з'ехаў, хворы ўжо зусім,

А йсці бярэ ахвота, ногі суне ледзьве,

На кудлу, не ўцячэш ты, дзеду з лап мядзведзя».—

«Паночку, невядома, стане што і як!

Хто там каго? Было, ласкавы пане, ўсяк,

Глядзеў я часта смерці ў зекры, і нічога,

Яшчэ дасюль гарую з волі, з ласкі Бога.

Мне, можа, суджана і на астатні раз

Змагчы зноў шэльму, шчасна кончыць амбарас.

Я ўжо маімі ўнукамі пакляўся дома,

Што шкодніка застрэлю. Чалавек не помніць,

Што выкажа з крывавай крыўды і бяды,

А я калі сказаў, ражном сядзіць тады.

Hi Богу, ні людзям хлусіць не думаў Грьппка,

Тым болей: мо мядзведзь старыя косці скрышыць?

Мо шкодзіць болын не будзе ў нашай старане?

Дай пораху, паночку, бо няма ў мяне.

Быў дома, праўда, порах, сын жа з бабскай зграяй

Уперліся і не даюць, забыць мне раяць».—

«I слушна, што так робяць!.. Адчуваюць грэх.

Рызыкаваць без сэнсу — то ж людзям на смех

Мядзведзь не заяц, ты стары — вось і прычына.

Жьщцём не даражыш — шчэ горшы грэх ты чыніш.

Я павяртаю шкоду, сунімі адчай,

Дарую ад буланкі жарабё, прымай».—

«Паночку, хай спашлецца ласка вам ад Бога

За сэрца добрае! Не скрыўдзілі ста рога.

Гасподзь каб вашым дзеткам доўгі век судзіў!

За жарабё пан мецьме скуру, ды на здзіў».—

«Якую скуру?» —

«Медзвядзёвую, паночку.

Ці кудлу пакладу, ці вечная ужо ночка».—

«Што ж тут рабіць? Упартаму і памагай?!» -

«Пайду з сякерай — пораху, паночку, дай!» —


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44