Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

Калі Чырэц прыказваў і лупіў, жывая

Аднак усё ж была мядзведзіца шчэ тая.

За ногі хоп і драпаць пачала Чырца...

За стрэльбу кожны — не набітая ў стральца...

Да вуха рулю... позна, бо на ране рана,

Руку пагрызла, с кура ўжо з плячэй садрана...

На мордзе той мядзведзіцы былі тады

Дзве баразны, двух стрэлаў ясныя сляды,

Мазгоў не закранулі Цэліў дасканала,

Але на дзве за кожным разам хібіў цалі,

Што ж дзіўнага? I хоць бы з сталі сэрца мець,

У момант мусіць гэтакі рука дрыжэць.

Вось так па радасці прыйшла тады і страта,

Панёс Чырэц, замест мядзведжай скуры, брата.

Занеслі покі з лесу мы яго дамоў,

Гадзіны дзве мінула, можа, болей, кроў

Сплыла, не ачуняў... Не памаглі і лекі:

Праз тыдні роўна два спачыў Чырэц навекі».—

«А што тады панове?» —

«Па прыгодзе той

Спісаў нам скуру лоўчы ўласнаю рукой,

Бо заслужылі. Моладзь шкодная залішне,

То ж блаславёная рука, як скуру спіша.

А зараз што? Не чуе бізуна хлапец

I ў рэшце рэшт сыходзіць на пусты канец».

 

       IX СТАРЫ ПАЯЯЎНІЧЫ

 

«Паночку, май жа ласку на стары мой век,

Дай пораху набой! Стрэў ліха чалавек.

Сякі-такі дабытак нажывеш у хату,

А ліха падпільнуе дый учыніць страту.

Вось і цяпер: якое жарабё на звод,

То ж конік гаспадарскі быў бы на той год

Мядзведзь задраў і завалок у лес пад хвою.

Каб ліха скурчыла яго за гэга ўдвое!!.

Я не дарую аніколі кудлачу!

Паночку, дайце пораху — юху спушчу!» —


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44