Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

А самка, як з малымі, страшная звярына,

Ды ў нас, у маладых, сумнення ані ў чым,

У сіле пэўныя і ў спосабе сваім.

Мы псоў бяром, пядёра нас, і рушым, значыць,—

Браты Чырцы два, Грышка, я і даязджачы.

Ішлі мы разам, пэўна, больш за мілі тры,

Дзс топкія балоты, галыя бары.

Заядлы, востры гон нарэшце мы пачулі,

Мядзведзя ганчакі, няйначай, скубанулі.

Хто ўправа!_ хто налева!.. раптам трэск і роў

Мядзведзща бароніцца ад ганчакоў,

Шпурляе што папала: пні і лом усякі,

Дакучліва ўсё лезуць да яе сабакі.

Чырэц сгарэйшы — лясь! — ды стрэльба падвяла,

3 другой — лясь! — рулькі,— зноў!..

яліна памагла, Яго на хвілю ўкрыла ад звяругі тога,

Чырэц да нас, пакінуў стрэльбу — дый у ногі.

На шчасце, псы змаглі хоць крыху паўстрымаць,

Мядзведзіцу рвуць ззаду, кудлы аж ляцяць,

Ды здаганяе ворага, няма ужо выйсця,

І бачуў: страляй!_ і крык душы: Марыя, Хрысце!

Прыцэліўся- але страляць было тут як,

Калі калені трэсліся, калі гушчак,

Калі напераменку бачыцца, паверце.

То чалавека галава, то пашча звера.

Нарэшце бах! шчэ бах! страляў я з гушчару —

Мядзведзща ажно падскокнула ўгару,

Пасля схапілася, прысеўшы, лапай жвава

За голаў зарычала- гоп! на бок — направа.

Мы да яе, ўжо душаць псы медзведзянят,

Пястун бароніць, пад лапаткі — пух! Віват!

Ляжаць мядзведжыя чатыры трупы разам,

Як раскусщь арэх — паклалі ўсіх адразу.

Не парушаць жа звычаю, панове, нам,

Як кажа даўні лад, сьшіліся выпіць там.

Мы п'ем, смяёмся, ўсе вясёлыя такія,

Нябожчыцу зачаў Чырэц сгарэйшы кіем

Лупіць: нябось жа, пападзерла ты калод?!

I маеш, дабрадзейка, кулю вось за мёд!

А колькі коней,бараноў, цялят, кароваў

Задрала ты, праклятая! Ляцела з ровам

За мною, каб узяць у пазуры свае?

Чакай жа!- Косці я памацаю твае!


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44