Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

Даўней, як да навукі ўжо ўзялі хлапца,

Яго вучылі бізунамі на стральца,

Была за лудла с кура кожнага ў рабоцс:

Таму якія зухі ў пушчы, на балоце!

Вось так было тады. Мы дзівімся адсюль:

Даўней сапраўдны паляўнічы браўся скуль.

А я, хто бачыў гэта ўсё, ад шкадавання,

Не датрываўшы, плачу. Так, ласкавы пане!

Раз, помню, да двара з засценка прынялі

Двух хлопцаў, двух братоў. Што за стралыды былі!

Іх прозвішча Чырэц Ад іх стральцы далека

Дваровыя стаялі, кулямі саломкі

Пераціналі хлопцы».—

«Дзе цяпер браты?» —

«Адзін з іх гаспадар, вялікі багатыр,

Зямлі паводле стану ён нямала мае,

Другі ж — у вечнасці, няхай там спачывае!» —

«Памёр?» —

«Ага. Быў гэткі зух, шкада яго,

Мядзведзь, кудлач, папераломваўусяго».—

«Як сталася? я ж чуў, не хібіў аніколі».—

♦Бог кожнаму запісвае на свеце долю,

Яе людцы не змогуць мінаваць усе:

Мы ж толькі стрэліць можам, кулю

Бог нясе. Асочнікі наказвалі, што ў нетры дзікай

На троп мядзведзіцы натралілі вялікай,

Былі медзведзяняты і пястун быў з ёй.

Трэ асачыць, бо надта момант зручны той.

Вось мы, стральцы, і думаем сабе, як лоўчы

Дасць знаць у двор, панове з'едуцца, відочна,

Збяруць вялікую аблаву ў слушны час,

А нам што з гэтага? Без плену амбарас

Тады мы парашылі: без аблавы самі

На паляванне рушым тайна з ганчакамі.

Лясы мы ведалі аж за Зарэччам шчэ,

Ды лёгкія на ногі. Кудла не ўцячэ!

За скуру будзе і ў кішэні грош, вядома.

Была тады ўжо восень позняя, як помню,

Дзен колькі замаразкі, меркавалі мы:

Мядзведзща, пачуўшы надыход зімы,

Шукае месца добрага на свой спачынак,


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44