Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

Галінкі заламаныя. Пярэсмык вузкі,

На стрэл прарэджаны, знікаўу гушчаку

Пазнаў адразу вока ўпраўнае, руку,

Меў Грышка рацьпо, куток ён выбраў гожы,

Тут, праз лазняк, ваўчуга выкрадацца можа.

Лес ціхі, і нішто не здраджвае ані,

Хоць Грышка ў ім даўно аблогу ўжо ўчыніў.

Урэшце знак — далёкі стрэл — і закіпела

Шырокае паўкола!.

Купка праляцела Драздоў, і цецярук мільгнуў быў, беляка

Я згледзеў, выскачыў з лазы ён, даў слупка

I ўцёк А гоман рос, вось даязджачы трубіць

У рог — ваўкам прадвесце азначае згубу.

Аж рагггам гонам закіпелі гушчакі,

Ўзялі на вока, пэўна, купу ганчакі,

Гон востры, стрэлы ў флангах ледзь не адначасна —

Па ўсёй аблаве шум вялікі, крык усчаўся.

Аблога, мабыць, зводзіць кола... па бары

Ўжо сыплюць стрэл за стрэлам па чарзе, ўгары

Мкне рэха, крьпе «Пільнуй!..»

У лазняку штось рушыць,

Штось шаснула і рагггам выткнуліся вушы,

Пад ногі выскачыў вялізны воўк з кустоў,

Палю, шчаслівы момант улучыўшы той,

У лоб і ўбачыў я праз дым, што ўпаў ваўчуга,

Пасля падняўся і паузе-. Ўцячэ! — звяруга

Надзвычай моцны». Ну, чакай, чакай, дружок!

Яшчэ табе дабаўлю!.. склаўся на разок,

Ды тут аблетак мне натрапіўся на вочы,

Хутчэй — па ім! злавіўшы па баку, як скочыў —

I воўк перакуліўся...

Я заклаў набой. Адзін ляжыць, другі ўжо спраўдзіў выказ мой —

Уцёк, пакінуў па сабе свой след крывавы.

Шчэ колькі стрэлаў крык яшчэ і шум аблавы,

Ды ўсё паволі моўкне, сціхла граннё псоў,

Канец відочны паляванню надышоў.

Ад'ездную ўжо трубяць.

«Што мне пан пакажа?» —

«Вось малады, стары ж, як лоб не з сталі,— ляжа...

Глянь, барвы колькі!» —

«То работа паніча!


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44