Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

Асобна фракцыі стварыў, каб ім адказваць

За дысцыпліну ў лесе.

«Хлопцы! я адразу

Дам ляпаса таму, хто збочьпдь, кожны знай:

Са мною справу мець — Бог укрывае хай!

Фланг левы весці Базылю, Вінцэсю — правы,

Пакуль не стрэнуцца, маўчыць уся аблава,

I люлек не курыць нікому патайком,

Бо разаб'ю, дальбог, на пысе кулаком.

Праз дзесяць крокаў ставіць, дзе й гусцей, як трэба,

Глядзець, вачэй не зводзіць з-за куста ці дрэва.

Ну, з Богам!., па чарзе!..

Прашу я ласкай вас, Вяльможныя панове, помніце наказ

Рыгораўу выправе... Пільнавацца месца,

Як дзе каго пасгаўлю, маю вас я весці.

Бяруся сівізной маёй залрысягаць,

Што ў добрым месцы будзе кожны з вас стаяць.

Агледзеў пункты ўсе. Сучок дзе заламаны,

Там толькі аднаму спыніцца трэба пану.

Як ваша воля й ласка, то прашу я — ўсе

За мной!.. Без мовы йсці!..— ўстрымацца пакрысе

Ад папярос, цыгар!..»

Хто ў лесе з паляўнічых,

Калі надзеі не губляе таямнічай,

У стане спраціўляцца ўражанням жывым,

На месцы ў час аблавы стоячы сваім.

Той сэрца спешны рытм у мілым хваляванні,

Калі губляе воля ўладу, панаванне,

Шчэ водзіць толькі ў вопьггных стральцоў рукой,

У маладых жа волі не стае такой;

Ды іскры электрычныя, што перад стрэлам

У нашай у істоце прабягаюць цэлай,—

Як выказаць, запаланяе міг стральца,

Калі бяжыць звер з пуду проста на лаўца.

Я стаў у лазняку, ў душьі кляў месца й долю,

Гушчарнік гэткі зблізку і далей наўкола,

За крокаў трыццаць немагчыма разглядзець.

Галінак колькі сцяў нажом. Як куст зрадзеў,

Убачыў справа выспачку неспадзявана,

Хмызок быў трохі змяты і трава стаптана.

Я улажу!.. Аж пярэсмык свежанькі знайшоў!

I цэль відаць адсюль, стралец тут мае схоў.

Прыгледзеўся пільней, заўважыў быў ля спуску


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44