Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

Падняць яго не можа, татава налезла

На вушы шапка, голаў скрыўшы ўвесь гарэзы.

Вазы і брычкі скупіліся за карчмой,

Падпіў з засценка шляхціч, у гурме людской

Крычыць на сына: «Паказаў сябе, праславіў!..»

Ад смеху Грышка клаўся, ведаючы справу.

«Ну й паляунічы ў нас — на камароў яму!

Ці ўстрэльбе помніць што?.. Хто веры дасць таму?

Хай пан адкажа нам!» —

«Курок., шчэ шомпал, шрубка».

«Ха! ха! названа драбяза — забыта рулька,

Няма чаго, так легка памагчы й бядзе!

А на аблаву едзе, ды за мілі дзве!»

Званок паштовы, тарахценне і сукрысты

Пыл на дарозе. Станавы прыехаўпрыстаў.

 

Аблавы не ўдаюцца на ваўкоў цяпер,

Малы з іх вынік, клапатных замнога мер.

Вырок жа гэтакі гаспадароў вясковых —

Ваўкоўтрэ конча вынішчаць, абавязкова.

Аблавы сельскай дысцытшіна — што й казаць,

Перашкаджае паспяхова паляваць,

Стральцы не хочуць месца пільнавацца дбайна,

А ў лес абложаны ўсё ціснуцца патайна,

I ў выніку старога шкодніка ніяк

Пакласці не ўдаецца, воўк стары ў гушчак

Сабе ўцякае ўмела. Грышка з той прычыны,

Стырно ў яго руках, меў клопат не адзіны.

Паліцыю і воласць упрасіў раней,

Каб у аблаве паспрыялі ахватней;

Загоншчыкаў на гурты разлучыў чатыры,

Дзяўчат прагнаў. «Нідзе ні ладу з іх, ні міру!

На паляванні бабы — кіне й стрэльбу зух,

Не йгрышна лес! Іх у запечак! у катухі,

А то пачнуцца жарты, заляцанкі, смехі,

Пасля паціху драпнуць парамі ў арэхі».

Дзесяткамі расставіў кожны гурт пасля,

Даў палясоўшчыкаў — людзей пад іх нагляд,


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44