Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

Разы чатыры з боку вабілі другога —

Таксама выюць... Мог бы тычкамі ля логу,

Заняўшы паўвалокі, значыць іх кубло.

Сачу паўвеку — лепшай сочкі не было.

Аблеткі ёсць, і пераяркі, і старый,

Ці шэсць, ці сем — да ладу не дайшоў тады я.

Кугом ад лесу будзе лінія паноў,

Ваўкам канец, мы іх паб'ём, як бараноу

Каб не марудзіць толысі, не губіць надзеі,

Хай піша пан лістыі просіць на нядзелю.

На тракце пры карчме ўсяе гасціны збор,

I там няхай аблаве быць накажа двор.

У косці увернем гэтым шкоднікам заузятым.

Хрысту хваленне!.. Я спяшаюся дахаты».

 

                            * * *

 

Нядзеля. Пры карчме дружына, ўсякі люд:

Паноў і з міны, і з чупрыны колькі тут,

Бліжэй да іх трымацца паасобку мусяць

I шляхта, І службоўцьі. Кручаныя вусы,

Загара твараў і дубовы шыр плячэй,

Вялікасць чэраваў і нецярпячка шчэ —

Кантраст між іпляхтай і службоўцамі, бо тыя

3 блядым абліччам, без крывінкі і худыя.

Далей стральцы — лясная варта, каля іх

Падпанкі, фурманы, прыслуга, між усіх

Паводзяцца свавольна франты-местачкоўцы,

Да дзевак прыстаюць, хіхікаюць бясконца,

На ўцеху ганчакоў уздумалі дражніць.

Стары іх Грышка мусіў тут жа абсадзіць.

Загоншчыкі на прызбе, ганку, каля плоту

Так выглядаюць, не раўнуючы як сгоіёты

Даўжэзнае змяюкі, што апавіла

Карчму і ўсё паўзе, калі зірнуць здаля.

3 аблавы кожны быўузброены ці стрэльбай,

Ці кіем — помстаю кіпеў на воўка, шэльму. Пацешныя між імі


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44