Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

Глушца спалохаў сук, што хруснуў пад нагою,

Як блізка ўжо былі.

«Цьфу! школы ж кагадзе

Пан кончыў, на глушца, нібы на дзятла, йдзе.

Тут мох кілімам, а паніч у лом паціснуў,

У горшае шчэ месца пхнецца там наўмысна.

Глядэець пад ногі трэ!»

Пачуўшы наганяй,

Не змоўчаў я:

«Тут голаў толькі й задзірай,

  Як хочаш бачыць, дзе сядзщь».—

Паніч, на ліха, Выгледжваюць пасля, як падкрадуцца ціха.

Глушцы не дроздзікі!.. А зараз до, па ўсім,

Бо надышла пара ўзлятаць на токах ім».

 

              VII АБЛАВА НА ВАЎКОЎ

 

“Панічу, ёсць!_ знайшоў! трасі іх трасца ў нетрах!

Ажно каля смалярні колішняй за Цспран.

Нядобры час цяпер, каб іх упаляваць.

Ці — мала ўжо ваўкоў? бадзягі ўсё чуваць,

Тут сёння абзавуцца, заутра аж за мілю!

Як пацеры, лясы я знаю непамыльна,

Хай плюне ў вочы паляўнічы мне з таго,

Як поблізу асочыць воўчае лагво.

Нарэшце племя іх бадай прапала марна,

Завабіць вырашыў ваўкоў аж пад смалярняй —

Маўчаць, а блізка — ранак, час ужо не той.

На спробу песню зацягнуў іх Янка мой.

Фі!_ фі!_ аркестра, пане! хоць кадрылю танчы!

Як з Капыля ці з Клецка музыка, няйначай!!.

Мы бокам — граюць зноў?.

Каб пэўнасць мець далей,

Смалярня ўчора шчэ прывеціла гасцей.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44