Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

II

ПЕРШАЕ МАЕ ПАЛЯВАННЕ НА ЛАСЁЎ

Папуску даўшы паляўнічай раз ахвоце,

Страляў калісь чачотак, вераб'сў на плоце.

Стары пабачыў Грышка, йшоў кудысь сабе,

Сярдзіта плюнуў ды сказаў быў у журбе:

«Панічу! эх, панічу! пахвалы нс мецьмеш,

Што ў пташачку даверлівую смерцяй меціш.

Набою шкода — раз, другое ж — без віны

За што ж іх, дробных, бедных, біць, калі яны

Завеяй, маразамі туляцца пад стрэхі?

Дапраўды, грэх вялікі з гэтакай уцехі.

Хіба ў лясах звяроў няма, панічу мой?

Няхай бы волю там ахвоце даў сваей.

Забіць лася, ваўка, хоць шарака не тое,

Што на чачотак, вераб'ёў псаваць набоі.

Ці згода ёсць, паніч, на ўмовіны?

Як мне Пан слова дасць — ніколі ў пташку не стральне,

Я сам лася аб'еду, так пастаўлю пана —

За крокі будзе тры рагач неспадзявана».—

«Так, згода, згода!»

* * *

Тыдня не мінула шчэ,

Чакаў старога Грышку, недзе знік з вачэй,

Нарэшце ён з'явіўся. Значылася з міны,

Што ім прьшесены шчаслівыя навіны.

«Панічу, блізка, дзе чароту гушчыня,

ёсць лось-рагач, ласіха, з імі ласяня.

Дык рушым заўтра з панічом, як ледзь заднее.

Мароз слабы, без ветру, ёсць тады надзея

На шчасце ў паляванні добраю парой.

Вазьму я сані пад'яздовыя з сабой,

Свайго каня, сыноў, упэўнены, панічу,

Ў лася, бы ў сена стог, страляцьме паляўнічы.

На паляванне ці гатовы пан як след?» —

«А як жа, як заўсёды».—

«Клопат наш сакрэт, Усё дапільнаваць.

А стрэльба ці набіта?» — «Не».-

«Што? Мы ж вырушым да дня шчэ менавіта.

Зашыў у скурку кулі?.. браў іх на замер?» — «Не».-

*Як жа быць, панічу?» —

«Ат! зраблю цяпер,

Ці стрэльбу набіваць мне будзе клопат нейкі?» —

«Панічу, прабачай! ласі не верабейкі.

Не выйдзе анічога! Хай дазволіць пан

Самому мне дагледзець паляўнічы стан.

Трэ гэткія дапасаваць набоі ў рулю,


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44