Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

Няма сумнення!..

Бы падушка, мох у лесе,

Зраблю два крокі асцярожна і далей

Набліжуся на столькі ж як мага цішэй,

3 паспехам і трывогай кіраваў да току,

Дыхание стрымліваў свае на кожным кроку.

Як да мяне ўжо толькі далятае спеў,

Я скокну і замру ў той позе. Паглядзеў —

Сядзіць глушэц, задраўшы дзюбу на асіне,

Спявае песню, пушча гэтаю часінай

Заслухалася, хвост, як веер, распусціў,

Няпомны ў спеве, ў гімне любасным наздзіў.

3 грудзей не выскачыць ледзь сэрца, як нарэшце

Наблізіўся я неяк праз замінкі ў спешцы...

Ўжо час!..

Прыцэліўся: стрэл грымнуў дым пайшоў,

Хіснуўся птах, з асіны каменем далоў,

Галіны ломячы, і ў шэры мох аж бухту,

За ім ляцяць сукі сухія, пацяруха.

«Нішто сабе! нішто!.. віншую!» —

«Дык ты тут?» —

«А што?.. быў пану неспадзеўны лерапуд?

Ды шчэ які!!.

Я чую, хтось яшчэ там ходзіць,

Падумаў, мне туда падбегчы не зашкодзіць,

Падрапаць пану скуру лапай мог мядзведзь.

Загааць у рульку кулю меў я час паспець,

Сякера шчэ за паскам... Гора з панам многа,

Пільнуй яго, нібы дзіця!» —

«Не знаў нічога, Твае чуў крокі і падумаў, хто там мог

Быць зараз, ну ж другі!..

Хай укрывае Бог!..

Ды наша вогнішча было з таго вось боку

Раскладзенае на начлег непадалёку,

Мядзведзь стуль быць не мог..» —

«Я пана павучу,

Не трэ шукаць шатана ўночы панічу!»

Пачуўся стрэл далёкі.

«То Вінцук страляе!..

Вось і наслаў мядзведзя!» —

«Хто?» - «Шатан пракляты...

Панічу ціха!.. злева чую спевака,

Другое ўжо калена песні глушака.

Скачэм!» Усё было дарэмнаю турбою,

«Шаловливый эрот» - Классическая эротическая поэзия. На сайте размещена галерея эротической живописи.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44