Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

Тут грузнуў, там дугою гнуўся я што крок,

Інстынктам кіраваўся памяці ў надзеі

I пільна прыслухоуваўся, што пушча дзее.

Агню не бачыўя, ўрачысты супакой,

Лес толькі, як гаворыць, верх хістае свой,

На смельчака дзівуецца, які ў абшары

I мрок густы адважыўся пакрочыць з марай

Далей — уперад!..

Раптам блізка трэск зусім,

Вушам спачатку веры не даваў маім.

Прыслухаўся, дапраўды тросся куст вяршкамі,

Сухое лісце шамацела гэтаксама,

Ступае хтосьці.- Глянуў... здрыгануўся ўвесь,

Аж сталі дыба валасы на мне — мядзведзь!

Ягоныя абрысы ў мроку ўбачыў толькі,

Прыблізіўся і стаў за крокаў пяць, не болей...

Падумаў кінуцца маланкаю адсюль,

Або два стрэлы шротам з метраў двух, без куль!

Пасля за дрэва.

Часу колькі я выстойваў

Сярод бязлюднай пушчы, ельніку густога,

Не знаю, дрыжыкі ўзялі мяне суздром,

Быў вока ў вока я з пушчанскім каралём...

За мною раптам шолах!.. Тут мядзведзь вачыма

Павёў туды, дзе шум, і з гэтае прычыны

Ён адышоў, мармычучы... I там яго

Замоўкла крокаў водгулле... Пасля ўсяго

3 палёгкай уздыхнуў з бяды вось нейк насуха

Я выбраўся...

Шчэ пільна настаўляў быў вуха

Ў той бок, скуль шолах даляцеў, але дарма

Я сіліўся пачуць, што там? Знік шум, няма,

Спакою анішто не парушала ўранні;

Я зноў уперад рушыў, ясны прут світання

На цёмным небе, ўжо займалася на дзень.

У пушчы глуха шчэ, ды гукі дзе-нідзе

Вітаюць сонца, першыя снапы прамёнаў.

Агледзеўся, чакаючы знаёмых тонаў...

Я не блуджу, бо месца пазнаю, дзе быў,

Дзе ўчора поблізу такавіка сачыў.

Вось чую зык., выразны... то ж глушцова песня!..


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44