Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

Шаптанне пацераў... Дапраўды ў пушчы ночнай

Усякіх гукаў тысяча. Пазнаць захочаш,

Не разбярэш дзесятай часткі з іх ніяк.

Хіхікне хтось, а там заплача горка так,

Тон часам жаласлівы, часам востры, дзікі.

Свае прапушча мае таямніцы, зыкі.

Хто скажа, што ў сабе захоўвае яна?..

Яе ўрачысты й грозны голас — цішыня,

Як тону вушы аніводнага не ўловяць.

Не дзіва, што ў праявы верыць люд вясковы.

До ў пушы раз паначаваць і там без слоў

У гукі ўслухацца таемных тых размоў.

Так думалася мне, як лёг я адмыслова,

Акрыўся буркаю на купе лап яловых,

Яліну Грышка ссек Прыемнае цяпло

Ад полымя вялікага няспынна йшло.

Снапы бліскучых іскраў угару ляцелі

Зігзагам фантастычным. Ніклі летуценні.

На ловах легка спіцца...

Цёмнай шчэ парой,

Нібы вампір, схіліўся Грышка нада мной:

«Панічу, трэ ўставаць!»

Мяне прабрала крыху,

Дарма што цёплае адзенне. Цёмна й ціха.

Між хмарак дыяменты зор. Я ўстаў, мацней

На голаў шапку нацягнуў і сеў хутчэй

Да вогнішча.

«Глушца, панічу, не адстрашыць,

Як перад адыходам з'есці цёплай кашы,

Сагрэе пэўна... Ўчора запытаўся пан,

Ці ў пушчы часам Грышку не спаткаў шатан?

Г'm!.. Што ж сказаць на гэта?!.

Кпяць за кожным разам

3 нас, прасцякоў, панове...

Трасца й ёсць жа назва

Таго вось ліха. Пан жа згодны! На яе,

Як чар, стары тут Грышка радзіў бы свае

Спажывы з'есці цёплай... Пан, даруй, ды ўчора

Быў не да смаку жарт! нядобра!.. Што да чорта?

ЦІ ёсць? не знаю... Пан па гутарцы такой

Хай будзе асцярожны ў глыбіні лясной...

Дахаты мой Вінцук пабег быў ночай цёмнай

Па казанок.. Заснуў пан без вячэры цёплай».

                            * * *

Я памаленьку з астраўка пайшоў у мрок,


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44