Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

Я ўслухаўся ў шум лесу...

Раптам крылаў лопат,

Ляціць глушэц, нібы страшылішча. Свой клопат

Ён мае, завярнуў улева неўспадзеў,

Залапатаў і сціх — на дрэва, пэўна, сеў.

Я чуў, як сзрца стукацела з хвалявання,

Каб не парушыць цішы, стрымліваў дыханне.

Глушэц затакаваў і змоўк, зноў песні зык,

За тонам тон разлёгся. Брава! такавік!

Назад стараўся адыходзіць я павольна,

Бо кожны ў лесе сук заўсёды здрадзіць здольны.

Дапамагаў мне мяккі пад нагамі мох,

Без шолаху і пільна адыходзіць мог.

Сцямнелаўжо, прыкмеціў зорачкі паходню

I вырашыўурэшце йсці далей свабодна.

Разгледзеўся, ў душы вагаўся хвілю нат,

ЦІ не змыліўся, павяртаючы назад.

Але маё сумненне адышло адразу,

Як стук Рыгоравай сякеры ўчуў выразна—

Звароту нітка вось.

Аж тут вачыма стрэў

Я зіхі пурпуру на вершалінах дрэў

Дзе вогнішча палала.

Лесам брыў цямраным,

Спыніўся, тым відовішчам зачараваны:

Эфект святла і ценю панаваў наўкол,

Забарвіліся дрэвы, мох, кусты і дол,

А людзі пры агні — не ўздумаеш такога,

Як быццам з чарадзейскага жыцця ляснога.

                           * * *

«Шатана ці русалак бачыў ты хіба?» —

«Фу!.. цьфу!.. Панічу! ну навошта пахвальба?

Нібыта не баіцца сілы пан нячыстай?!.

Мо тут шатан сядзіць на хвоі дзе камлістай!

Нячысціка ды клікаць?!. У імя Айца!..

Мы ў пушчы, а не ў хаце свячанай!.. Жыцця

Яе не перадаць.- гм!.. кніжкі пан чытае

I верыць, што бязлюдны лес душы не мае?

Прабач. Дык слухайма, лавем жа кожны гук,

Ад пушчы пан не спадзяецца гэткіх штук.

Паніч ці чуе?!. Ведаю і звера й птаства,

А што за чорт, не адгадаю!..

Досыць, баста!..

Фу!- цьфу!.. вярзці пачаў!!. віною пан таму.

Цьфу!..

Хто Заступніку даверьщца Свайму!..»

 


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44