Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

У пушчы з велічы не  чуешся  ўсяе

Натуры панам, толькі атамам яе.

Рыгор тут раз, другі і трэці пагалёкаў,

Прыслухаліся: нам адказ ляціць здалёку.

«Там хлопцы! то і добра, што прыйшлі раней,

Агледзелі, начлсг спарадкуюць лацвей».

На асграўку так званым, на малым пагорку

Чакалі нас дарослыя сыны Рыгора,

Два  хлопцы Мокрый, з гразёю, пасталы

I крыссе ўподтык, прамаўлялі, што паслы

Рыгоравы балота мусілі так мераць.

У кожнага ў іх стрэльба, торба і сякера,

Заткнутая за пас сырцовы на баку.

«Хвала Хрысту!» — «Навекі!» —

«Янку, Вінцуку

I панічу трэ спевакоў сачыць на токах,

Я завінуся тут, ачышчу месца збоку

Нам пад начлег, з ламачча раскладу агонь.

Ідзеце з Богам, бо запала ўжо сутонь».

 

Штораз цямней. Здаецца, хвоі і яліны

Вышэйшыя шчэ сталі ў гэтыя хвіліны.

Ківаюць, здэцца, веліканы галавой

I за табою сочаць з высі патайной.

Ціхота, толькі шолахам гамоняць дрэвы,

Крык сойкі, чорнага дразда ліюцца спевы.

Далей праз гушчыню! Як плавень без стырна,

Як птаха, што на ловах уначы адна!

Спыніўся, слухаю... прысеўя на павалс,

Зблудзіць я не баюся, знаю лес трывала,

Ды з вусцішнае цішы, мроку, сценяўтых

Уражанне на нервах дзіўнае маіх


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44