Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

У мроку. пры святле лучыны век-вяком

Здаецца духам чалавек, вадзяніком.

«Хвала Хрысту!» — «Навекі!» — «Пэўна, пан Рыгора

Чакаў ужо і на глушцоў не здоўжыць збораў?

Сяк-так, дзе скокам, бокам, спрыту надтачу —

I тут, да ног увесь сцялюся панічу».—

«То дзякуй! — што ж чуваць там?» —

«Проста з хаты, пане,

Мой форт ледзь-ледзь пакінуў. Хто не абазнаны

3 мясцінаю, дык загавець таму душой,

Бо не дабрацца да куга майго вясной.

Вада вялікая. Дарма што час разводдзя,

Вінцук вось мой на подслухі штодзённа ходзіць.

Махнуў я ўчора. То ж былі глушцы заўжды

Ў Кругліцы, ды няма, а Чорныя Ляды

Надзею пэўняць гэтым годам. Лік ім губіш:

I тут!., i там!., мець трэба голаў як на шрубе,

Каб іх злічыць. Вось тут адзін пасол прыйшоў

У дэпутацьй да пана ад глушцоў

3 запросінамі ў лес. Бач, пан, каго трымаю!

Што за вага!., фігура!..» —

«Як жа ў вас быць маю?»

«Фу!., фу!., паніч пытаецца! — як пад вадой

Балота, дык на чоўне, рэшту — пехатой.

Пытанне вось: ці трэ, бо то ж накладу многа,

Ў мой кут? На возера адразу ад парога!

Адтуль да месца мо :і паўмілі, не далей»,—

«Праз лугавіны праплывём?»

«Там найляпей!» — «Сягоння добра б рушыць.

Толькі ты, Рыгору, Стаміўся, мабыць?» —

«Дык і што! хіба ж я хворы!

То зараз марш! Лес ладны, дзень малы, тады

Скажы падаць гарэлкі і чаго з яды;

Збярэцца покі пан, дык я пасля падсілля

Спачну. Уфф!.. Сёння праляцеў каля трох міляў».

Разводдзем човен дзесь пад вечаровы час

У Чорныя Ляды занёс на спевы нас.

За мшарамі пачаўся лес штораз цямнейшы,

Штораз дрымучы, чым далей — дзічэйшы.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44