Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

Панове ў складчыну далі на дапамогу,

Пан — жыта воласці чатыры абарогі,

3 апекай, хоць і ціснула бяда нас тут,

Вясны няшчасны дачакаўся неяк люд.

Сказаць забыўся панічу, а як па стрэле

Было маім. Аж люба, куля ў лобе села,

Ды не пайшла, а знесла з чэрапа якраз

I скуру й кудлы, не раўнуючы як пас.

Пянёк браць толькі трэ, як мець з мядзведзем справу,

Пад вуха цэліць, кулі круглае не раю...

Даволі пра даўнейшчыну тут згадваць мне!

Цьфу!.. спаць калі ж мы будзем?.. хутка днець пачне».

                    VI НА ГЛУШЦОЎ

Вялікдзень набліжасцца. Вадой вясновай

Паразрывана крышталёвая закова.

Заліты і палас, і поплаў і загон:

За хваляй хваля мкне пры ветры наўздагон.

Звіняць у полі цурчакі, в ада рачная

Зіхціць на сонцы, бы луска ў ей залатая.

Вясною пахне. Бусел, любасна глядзець,

Ляціць і з клёкатам сядае на гняздзе,

Кігіча, енчыць чайка над прасторай воднай

I моўкне ў далечы, спускаецца галоднай.

Вароны парамі чакаюць той пары,

Ці ж хутка на загоне ім гаспадары

Зямелькі чорнае сахой адвернуць скібы?

Уночы на рацэ агні. Пільнуюць рыбу.

3 лучынай яснаю на чоўне калыўным,

Нібы Нептун з трызубам, з восценем даўгім

Плыве адважны сын Палесся, вёскі ўбогай,

Не ўвекавечыў пэндзаль Рэмбранта такога,


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44