Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

Ў гушчар, пасля — на месцы трэскат, сука брэша.

Мядзведзь бярэ яе. Наперарэз валю,

Забег і падпусціў, узяў у лоб — палю!

Мядзведзь прысеў і лапамі — за лоб, а потым

Галопам — проста на мяне! за дуб я — летам!

Пайшлі вакола ў скокі дуба мы таго,

За зверам сука, як на шчасце, бо яго

Здагонідь і скубе. Скачу я ўлева, ўправа.

«Тваёй ахове аддаёмся...» — паўтараю.

Тут — бах! — стрэл грымнуў.

Татка мой спусціў курок

I пад лапатку кудлачу ўсадзіў пянёк.

Той духу не ўказаў!

Да ног упаў быў таты.

«Выказвай шчыра мне, малакасос смаркаты! —

Спакойна й грозна мой прамовіў дабрадзей.—

Чаго вышмыгваў з хаты й злодзеем глядзеў?

А што ў выправе на абход мядзведзя скрыта?»

Не смеў адмовіцца. На споведзі нібыга,

Прызнаўся — то ж Уляне любай, дарагой.

Што скажаце, панічу! — родны тата мой

Не біў мяне, не лаяў даў Мікіту збожжа.

«Калі,— сказаў,— ты без Уляны й жыць не можаш,

Дык што ж? — пасватаю, ды перш як у сваты,

Шчэ пачакаць, смаркач, да лета мусіш ты.

Пабачым вось, ці ёсць якая спадзяванка

На добрую нявестку й жонку з той каханкі?»

I што ж? ці ж памьшіўся?.. Ведзьма ужо была

Заручаная і э ваякам уцякла, Якая ганьба!. цьфу!..

Меў кару шчэ, заўважу,

Мядзведзя ў двор адвезці Пан стары, разважны,

Прыстойным і лагодным слыў спаміж людзей,

I добры паляўнічы быў з яго раней.

Набраўся сораму, як стаў я перад панам!

Я ж бацьку прысягнуў выкладваць без падману,

А многа на той час гасцей было ў двары, Д

а ўс ix пра гэга давялося гаварыць.

Нямала там з мяне пацехі мелі госці,

Бо плакаў, як расказваў. Даў учынак штосьці:

Тады ў душы я прысягнуў за грэшны чын —

Ніводнага шальмоўства не зраблю ні ў чым.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44