Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

Рассацца мусіў кожны з конікам астатнім,

Бо ратаваў жыццё. Я шляхам патайным

Валок што-кольвек часта-густа з дому ім,

Ды ў збытках не жылі і мы тады, васпане.

Я й думаю сабе: галубцы вось Уляне

Адзін мядзведзя паспрабую аблажыць,

Каб сведкі мне не мець, паклапачуся скрыць,

Прадам я жыду скуру, дык і будуць грошы.

Бог акурат паслаў быў першую парошку,

Пайшш мы разам з бацькам вось у наш абход

Сляды ласёу, дзікі заходзілі на лёд,

Мядзведжыя два тропы да Крывога Логу,

Напэўна, кіравалі да свайго бярлогу;

Медзведзяняты тушы, як відаць, малой,

След кажа. Мы назад мясцінай больш глухой,

На медзвядзюп ход нам выпала натрапіць —

У следзе шэльмы мой увесь хаваўся лапаць.

У пушчу, ўглыб сляды, падумаў я сабе:

Як добра! ужо цяпер не выпушчу цябе.

Вяду сумысля бацьку бокам, доўгім крукам.

Назаўтра ўзяў да звера вучаную суку

I стрэльбу на плячо, за пас сякеру ткнуў

Ды йсці. Спаткаўся з бацькам, моўчкі не мінуў.

«Куды?» — ♦Ласёўсачыць».— «Бярэш навошта сучку?

Штось маніш! Сцеражыся, сьтку, дам навучку!»

Пайшоўу хату, пальцам на мяне патрос.

Мінуў быў неяк — дзякуй Богу! — бацькаў чос.

Я рушыў. След нябавам адшукаў удала,

Але мядзведзя абысці турбы нямала.

Далека йшоў, да высекі старой, за ім,

Стуль не выходзіў, дзесь у оерлагу сваім.

Я зменшыў кола раз, другі, аж нечакана

Рванула сука вераўчаны смык.. Мой пане!

Капою сена блізка ад мяне як бач

На чалавечы рост падняўся быў кудлач.

Аж ногі задрыжэлі! Сука безупынку

3 рук рвалася, спусціў з смыка, сам да хваінкі

Адскочыў. I за стрэльбу! Цэліцца — ды стоп!..

Пайшоў, за ім там сука і за лыткі хоп.

Мядзведзь раве, ўцякае!.. падае нарэшце


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44