Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

Ды вось здаля Трымаліся ад іхняга ўсе хаты роду,

Бо род цыганскі быў. Іх трапілася продку

Прывандраваць, асесці тутака сям'ёй

Ці ж маладому ў галаве гатунак той

Іх роду й племя? Цешыўся з дзяўчыны гладкай.

Хіба мяне абходзіў род? Але мой татка,

Калі пранюхаў і залёты, і намер,

Даў пытлю гэткага, што ў памяці й цяпер...

Уляна, толькі потым зразумеў я справу,

За нос мяне вадзіла, здоўжыла забаву,

3 ваякам уцякла. А верыў я заўжды,

Што закахалася ў мяне, не знаў бяды.

Тут голад надышоў. Усю вясну пагроза —

Напераменку суша, спёка і марозы,

Hi кроплі з неба, высыхаў бал от абшар.

Улетку зноў бязлітасны, нязмерны вар.

На мучанікаў, сем братоў святых — залева,

Пагода цэлыя два месяцы шалела,

На полі й рэшткі пагнілі перад зімой,

Страшэнны голад тут пачауся, Божа мой!

Шчэ нам — сяк-так. У нас былі на тыя часы

У каморы і ў таку хоць нейкія запасы,

Маглі падацца, зрэшты, стрэльбу ўзяўшы, ў бор,

Тады нам трохі дапамог і панскі двор.

А што да звыклай чэлядзі вясковай,— трэба

Зазначыць: людзі радыя былі б і хлебу,

Што напалам з амеццем, елі хлеб такі —

Мог запалаць уміг, агнём вось толькі ткні,

Ды брак і гэтага. Кару ўжо дралі з дрэва!

I страх было глядзець на люд худы, схварэлы.

Каваль Мікіта жыў у горшай шчэ бядзе

Ад жыхароў другіх. Запасу анідзе,

Зусім яму забракавала працы з хатаў,


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44