Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

Цьфу!» —

Разважаў так Грышка розумам сваім,

Аблічча, постаць, світкі крой казалі ўсім,

Што з продкамі Палесся ён лучба жывая

I, як дзіця прыроды, з ім не парывас,

Выхоўвалі яго імшарыны, чарот,

Разліваў далі, душагубкі, што з калод.

Спрачацца з Грышкам цяжка, ў галаве закутай

I дыспут не асветліць векавых закуткаў

Ды ўперад гляньма, ў час далёкі разам з ім,

Ці ёсць хоць частка праўды ў выказе такім?

Ідзе да люду поступ, хай ідуць і людзі,

Гудок фабрычны кліча, паравозы будзяць,

Свет белы абягае тэлеграф ганцом,

Развеяў цемру Томас Эдысан святлом.

I не відаць акрэсу, нас куды загоніць

Навукі грунт і моц мазолістай далоні!

Пад ногі поступ падабраў вякі, пад спод,

Усё, што адпадзе, асуджана на звод.

Пратэставаць дарэмна і навошта збочваць,

Бо людзі кажуць: “Жыць і карыстаць мы хочам!»

На акіяне хвалі марна люцяць бой:

Іх топча карабель, з іх пена за кармой.

Што небасяжных гораў тоўшча значыць будзе,

Калі тунэлі іх наскрозь прабілі фудзі?

Ты чым жа ёсць, Палессе, ціхі, глушны край,

3 адменаю тваёй, куды ні завітай,

Дзе дзікая краса прыроды ад зачаткаў,

Дзе памяткі князёў, тых Рурыка нашчадкаў,

Што  ў стэп на полаўцаў зоіралі вояў раць.

На дзіды тураў колісь сілу мелі браць?

Ты ёсць аблога, нечапаная ніколі,

Што мае пад сяўбу плут поступу адолець.

Вы, мшары й пушчы, знікнеце, як марны сон!

Звядзецца звычай продкавы, стары закон,

I ўсё, што слушна да мінуўшчыны належыць,

Памрэ павольным сконам зубра ў Белавежы.

Паверма, шчасце заквітнее на зямлі,

Шумець там жыту, дзе балоты век былі.

Палескай простай грамады нашчадкі ў хатах

За стол шырокі сядуць у бяседзе братняй,

Нарэшце скажуцы «Шчасце і да нас прыйшло!»

Паверма шчыра!.. Шапенгаўэру на зло!..

Вось колькі абразкоў, сабраных у прастоты

На полі, сенажаці, ў путчах, на балотах,

Каму жывы пра нейчую натуру сказ

За кнігу быў найцікавейшую ўвесь час,

Каму і рыфмы (што цяпер як бы не ў модзе)

Ніколі не былі ў жыцці на перашкодзе.

Хто мае за людзей усіх палешукоў,

Таму не збрыдзее змест гэтых абразкоў.

Мы з праўдаю нс размінуліся ў прысудзе,

Што гэтак ёсць, што так было, ды так не будзе.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44