Паляўнiчыя акварэлькi з Палесся

Настаў як голад першы; ў лобе засталося

Штось пятае цераз дзесятае, жылося

Тады і матцы й бацьку цяжка — плач, адчай.

Усё пазней я толькі разумець пачаў,

Калі падрос, і тое й гэта сам сабою

Разблытаць мусіў пасталелай галавою.

Каб у галодны край, панічу, ратуны

Не надаслалі на віцінах збажыны,

Пайшла палова люду на той свет бы марна.

Вось гэтак — Бог калі замкне сваю спіжарню!

То ж кара за rpaxi, як глумщь хто дары,

Не верьщь моладзь, хоць і скажа ей стары.

Другі вялікі голад, я малакасосам

Шчэ быў, траха чарнелі вусікі пад носам.

На ловы першы раз пайшоў адзін-адным,

Сваю пакінуць мог я скуру ў лесе тым

Замест мядзведжай».—

«Просім, раскажы дакладна».—

«Спатрэбілася б гутаркі на гэта ладнай.

Спаць трэ, як служка Бога зорка ў ранні час

Забліскаціць, пасцягваю я э ложка вас».—

«Пра што, Рыгору, мова! кожны сам устане.

Дык раскажы». —

«Вось божае мне пакаранне!

I самі не спіцё, і я з-за вас не сплю».—

«Мой даражэнькі!» —

«Ну, вось люльку запалю!..

3 чаго ж пачаць?

Хай будзе споведзь у зачыне.

У кожным маладым нячысціка часціна.

Даруй жа, Божа, грэх, тады ў мяне, васпан,

Забраўся цэлы, ды рагаты игчэ, шатан.

3 таго мой голаў быў шалёны. Ці то ловы,

Ці йгрышча дзе збярэцца, Грышку трэ не ховы

У куце. Да скокаў і да калатнечы хоць

Быў здатны, шпаркі я, не давядзі Гасподзь.

Маю з мядзведзем, з дубам сілу раўнавалі.

I вось у вока мне тады дзяўчына упала,

На згубу сэрцам пакахаў, куды ні глянь —

Красуня, зграбная бьша яна, як лань.

Чарнявачка, румяная, бы мак, такая,

А моцы, вытне кулаком — духі займае.

I многа бабскай спрытнасці бьшо ў яе,

Бы ў пытлі меле, як падскочыць да мяне

3 усмешкай. Маладому ўцеха!.. Папалётаў,

Гатовы быў на сценку лезці з тых залётаў.

Уляна звалася, Мікіты каваля

Была старэйшая дачка.

Сайт «Хитрый мышонок» - На сайте собран фольклор народов Европы.


1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44